Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкая крэпасць герой

Савецкі і расійскі кампазітар Аляксандра Пахмутава — чалавек для Брэстчыны не чужы. Яе тут добра ведаюць і любяць. Аляксандра Мікалаеўна і яе муж, паэт Мікалай Мікалаевіч Дабранраваў (1928–2023), бывалі ва многіх кутках Брэсцкай вобласці.

Андрэй Ануфрыевіч Бембель нарадзіўся 30 кастрычніка 1905 г. у г. Веліж Віцебскай губерні (цяпер у Смаленскай вобласці, Расія). Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1924–1927). З 1927 г. пачаў удзельнічаць у мастацкіх выстаўках. У 1931 г. скончыў Ленінградскую акадэмію мастацтваў імя І. Рэпіна. Працаваў у галіне манументальнай і станковай скульптуры, шмат увагі надаваў аднаму з самых складаных відаў скульптуры — барэльефу.

Валерый Уладзіміравіч Губарэнка нарадзіўся 4 студзеня 1947 года ў г. Дабранка Пермскай вобласці (Расія) у сям’і ваенных. Бацька, Уладзімір Фёдаравіч Губарэнка, удзельнічаў у баях на Халхін-Голе, прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну, якую закончыў у Берліне, быў цяжка паранены. Маці таксама ваявала, працавала ў медыцынскім эвакашпіталі, дзе яны і пазнаёміліся. Калі пажаніліся, пераехалі на радзіму бацькі – у Алтайскі край.

У канцы ХVIII ст. у сувязi з неабходнасцю ўмацавання заходнiх рубяжоў Расiйскай імперыі ўрад вырашае пытанне аб узвядзеннi на месцы старажытнага горада Брэст-Літоўска (цяпер Брэст) ваеннай крэпасцi, якая б змагла служыць апорным пунктам для дзеючай армii ў гэтым раёне. Усяго на заходняй гранiцы меркавалася ўзвесцi дзесяць магутных крэпасцей першай лiнii, у т. л. крэпасць Брэст-Лiтоўск.

У 1796 годзе iнжынер-генерал Карл Іванавіч Оперман склаў iнструкцыю «Для агляду новай гранiцы з Прусiяй i Аўстрыяй», дзе выказаў меркаванне аб выкарыстаннi Брэст-Лiтоўска. Хутка на разгляд было прадстаўлена некалькi праектаў крэпасцей. Канчатковае рашэнне аб будаўнiцтве Брэст-Лiтоўскай крэпасцi зявiлася ў 1829 годзе. К. I. Оперман па загадзе імператара пасылае будаўнiка ўмацавання iнжынер-палкоўнiка А. I. Фельдмана для ўзгаднення праектаў крэпасцi з мясцовасцю i для праектавання ўмацаванняў.

Музей гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці (так пачаткова ён называўся) адкрыты 8 лістапада 1956 года згодна Дырэктыве глаўкома Сухапутных войск Маршала Савецкага Саюза І. С. Конева ад 17 ліпеня 1956 года. У першы дзень работы яго наведалі каля 2500 чалавек. Экскурсаводамі тады былі Таццяна Канстанцінаўна Ніканава, Іван Трафімавіч Касых, Міра Маркаўна Слепакова, Уладзімір Піліпавіч Гаўрасаў.

Гарады-героі – сімвал славы савецкага народа, прыклад яго масавага гераізму і самаахвярнасці. Званне “Горад-герой” у якасці дзяржаўнай узнагароды было ўстаноўлена 8 мая 1965 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Першымі гарадамі-героямі сталі Масква, Ленінград, Валгаград, Кіеў, Адэса і Севастопаль, якія вызначыліся гераічнай абаронай у час Вялікай Айчыннай вайны.

Цэнтральны Камітэт КПБ у Пастанове “Аб святкаванні 20-годдзя вызвалення Савецкай Беларусі” ўхваліў прапановы аб пабудове помніка ў Брэсцкай крэпасці за кошт сродкаў, сабраных народам для гэтых мэтаў.